Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурвіла супраць закрыцьця беларускага вяшчаньня ў Швэцыі


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла даслала на імя генэральнага дырэктара швэцкага радыё Маца Свэгфорса ліст, у якім выказала занепакоенасьць прынятым днямі рашэньнем аб скасаваньні перадачаў на беларускай мове.

Старшыня Рады БНР лічыць, што гэта беларусамі сьвету будзе успрынятая як падтрымка дыктатарскаму рэжыму Лукашэнкі і ягонай антыдэмакратычнай і антыбеларускай палітыцы ў Беларусі. Івонка Сурвіла адзначыла, што расейскую мову беларусы, якія вымушаныя былі хадзіць у расейскія школы ведаюць, але асабіста для яе расейская мова – чужая. Беларусь патрабуе падтрымку Эўропы дзеля таго, каб дамагчыся дэмакратычных пераменаў. Старшыня Рады БНР папрасіла перагледзіць рашэньне аб скасаваньні беларускамоўнага вяшчаньня Швэцкага радыё.
XS
SM
MD
LG