Заклапочанасьць арыштам і выслыкай прэзыдэнта Гандураса Мануэла Селаі выказаў і прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
Сёньня раніцай прэзыдэнт Гандурасу Мануэль Селая быў арыштаваны вайскоўцамі, вывезены на вайсковую авіябазу. Пазьней стала вядома, што ён прыляцеў у Коста-Рыку.
Канфлікт Селая з вайскоўцамі пачаўся пасьля таго, як прэзыдэнт дзеля таго, каб застацца на другі тэрмін ініцыяваў рэфэрэндум пра зьмену Канстытуцыі. Паводле Канстытуцыі Гандурасу, прэзыдэнт можа быць абраны толькі на адзін тэрмін. Вярхоўны Суд краіны прызнаў рэфэрэндум незаконным. Рэфэрэндум быў прызначаны на сёньня, аднак раніцай Мануэль Салая быў арыштаваны.