Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя пераможцы конкурсу “Ды-джэяў Адраджэньня”


Падарункі пераможцам конкурсу
Падарункі пераможцам конкурсу

26 чэрвеня ва Ўправе партыі БНФ віншавалі 10 пераможцаў конкурсу “Ды-джэй Адраджэньня”. Сёлета пераможцай стала студэнтка Тэхналягічнага ўнівэрсытэту Тацяна Мяняйлава. Такім чынам, сьпіс “ордэну Ды-джэяў Адраджэньня” папоўніўся да 99 чалавек.

Сэртыфікаты і падарункі дзесяці пераможцам конкурсу “Ды-джэяў Адраджэньня”, у якім удзельнічала каля дваццаці чалавек, уручала вядучая курсу Натальля Васілевіч. Раней нязьменным вядучым конкурсу ды-джэяў быў Павал Севярынец. Гэтым разам ён даручыў правядзеньне конкурсу сваёй паплечніцы.

“Ды-джэяў, якія прайшлі гэтыя курсы да вас, мы бачым на нашай палітычнай прасторы. Такія імёны як Артур Фінькевіч, Андрэй Кім, Дзяніс Садоўскі. Увосень гэтага году пачынаецца новая хваля курсаў “Ды-джэяў Адраджэньня”. Гэтая хваля павінна ахапіць усе рэгіёны.
Натальля Васілевіч

Што нам дзеля гэтага трэба? Сабраць кангрэс ды-джэяў усяго ордэну дзеля таго, каб кожны ды-джэй таксама мог праводзіць конкурсы па ўсёй краіне”.

Натальля Васілевіч дадала ў конкурс некаторыя новыя рэчы:

“Гэтая праграма разьлічана на тое, каб вырошчваць лідэраў. Патрэбныя гістарычныя веды, але больш за ўсё патрэбна “правільнае” сэрца. Каб сфармаваць правільнае сэрца ў чалавека, трэба яму распавесьці пра духоўны падмурак Адраджэньня і таксама даць яму пэўны досьвед, якім чынам працуюць тэхналёгіі Адраджэньня: як правільна выступаць, як разглядаць аўдыторыю, якім чынам сябе падаць, як пісаць тэксты для выступу на тэлебачаньні, на радыё, як рабіць апытаньні...”.

У конкурсе бралі ўдзел ня толькі маладыя людзі. Сярод іх былі й людзі сталага веку. Пераможца конкурсу студэнтка
Тацяна Мяняйлава
Тацяна Мяняйлава паведаміла, што даведалася пра курсы “Ды-джэяў Адраджэньня” ад свайго сябра:

“Мне вельмі тут спадабалася. Маю надзею, што я стала лепей, удасканаліла сябе і, мабыць, праз выпрабаваньні і шоў Беларушчыны, а таксама розныя выезды ўдасканаліла крыху гэты сьвет”.

Кожны зь дзесяці пераможцаў конкурсу атрымаў анкету на ўступ у Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю. Вядучая курсаў Натальля Васілевіч зьяўляецца сябрам аргкамітэту дзеля стварэньня партыі. Яна назвала анкету своеасаблівай пуцёўкай у жыцьцё. Апроч таго, пераможцы атрымалі кнігі і дыскі з хрысьціянскімі хітамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG