Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Налёт на Палескую, 52


У пятніцу ўвечары ў Гомелі блізу 19-й гадзіны шасьцёра міліцыянтаў і двое людзей у цывільным уварваліся на падворак прыватнага дому на вуліцы Палескай, 52.

Тут на знак пратэсту супраць судовага пакараньня за акцыю памяці генэрала Захаранкі галадуюць яе ўдзельнікі, далучыўшыся да сухой галадоўкі Ўладзімера Кацоры, арыштаванага на трое сутак.

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, які сам галадуе на Палескай, 52, людзі ў цывільным сарвалі расьцяжку з надпісам “Галадоўка пратэсту”. Налётчыкі замахваліся на спадара Палякова кулакамі.

Расьцяжка была прымацавана ў двары між двума высокімі шастамі. Напісанае можна было чытаць з вуліцы.

Напярэдадні група міліцыянтаў сарвала аналягічную расьцяжку, а таксама сьцяг Эўразьвязу й бел-чырвона-белы нацыянальны сьцяг з франтону дома.

Расправіўшыся з плякатнай абвесткай пра галадоўку, міліцыянты зайшлі ў дом. Тут распачыналася літаратурна-музычная вечарына “Псалтыр Анатоля Сыса”, прысьвечаная 50 годзьдзю паэта. У ёй бяруць удзел бард Андрэй Мельнікаў, паэтка Ларыса Раманава, мастак Алесь Пушкін. Міліцыянты перапісалі пашпартныя зьвесткі прысутных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG