Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні распачаўся першы джазавы фэст.


Фэст міжнародны, у ім удзельнічаюць ансамблі з Польшчы, Літвы, з Горадні і зь Менску.

Выступы адбываюцца на дзядзінцы Старога каралеўскага замку, ля ўваходаў у які стаяць бронзавыя гарматы і ляжаць каменныя ядры.

Звычайна такія канцэрты адбываюцца на падворку Новага замку, які больш прыстасаваны да гэтага, і што ў Старым замку фэст зрабілі таму, што ў Новы якраз 26 чэрвеня павінны былі прыехаць прэм'ер-міністры Беларусі і Літвы Сяргей Сідорскі і Андрус Кубілюс.

Кіраўнікі ўрадаў дзьвюх краінаў сапраўды сустракаюцца сёньня ў Горадні, але ў іншым месцы — у “Парк-гатэлі” ў лесапарку “Пышкі”. Наведваньне Новага замку заплянавана на вечар.

Паглядзець на мапе

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG