Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ад Артура Фінькевіча патрабуюць заплаціць штраф


Судовыя выканаўцы намагаліся ўвайсьці ў кватэру лідэра руху “Маладая Беларусь” Артура Фінькевіча. Яны грукалі ў дзьверы і апытвалі суседзяў.


Паводле судовых пастановаў Першамайскага і Савецкага судоў Менску, Артур Фінькевіч мусіць заплаціць каля 300 даляраў штрафу. Хлопца затрымлівалі напярэдадні вулічных акцый і абвінавачвалі ў распаўсюджваньні ўлётак з заклікам удзельнічаць у дэманстрацыях апазыцыі.

Артур Фінькевіч паведаміў “Свабодзе”, што пакуль ня мае магчымасьці заплаціць штраф, але паспрабуе знайсьці грошы бліжэйшым часам.
XS
SM
MD
LG