Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубілюс і Сідорскі сустрэнуцца ў Горадні


Горадня. Катэдральны сабор

Горадня. Катэдральны сабор

Прэм’ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс падчас рабочага візыту ў Беларусь правядзе перамовы ў Горадні з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім у фармаце "сам-насам" і ў пашыраным складзе.


Паводле прэс-службы беларускага прэм’ера, будуць абмеркаваныя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва.

Раней Сяргей Сідорскі паведаміў, што мае намер абмеркаваць з Андрусам Кубілюсам магчымасьць правядзеньня сёлета ў Літве буйнога эканамічнага форуму з удзелам Беларусі і балтыйскіх краінаў. Ён спадзяецца, што гэты форум “залучыць у Беларусь новых інвэстараў з Эўразьвязу і скандынаўскіх краінаў”.
Літва не пагаджалася з тым, "што дзеля прагматычных мэтаў могуць быць забытыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі"


На пачатку чэрвеня на 15-й міністэрскай сэсіі Рады краінаў Балтыйскага мора ў Эльсыноры (Данія) было вырашана даць Беларусі ад 1 ліпеня 2009 году статус назіральніка ў гэтай арганізацыі.

Падчас выступу ў сакавіку перад студэнтамі ЭГУ ў Вільні Андрус Кубілюс выказаў упэўненасьць, што Беларусі патрэбныя перамены.

Паводле Кубілюса, Літва бачыць "пэрспэктывы пазытыўнага супрацоўніцтва" зь Беларусьсю і заўсёды выступала за разьвіцьцё дыялёгу паміж ЭЗ і Беларусьсю. Аднак Літва, як падкрэсьліў літоўскі прэм'ер, ніколі не пагаджалася з тым, "што дзеля прагматычных мэтаў могуць быць забытыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі".

Паводле БЕЛТА, падчас візыту Андрус Кубілюс таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі літоўскай дыяспары.
XS
SM
MD
LG