Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Бацькаўшчына” раіць пісаць лісты ў Стакгольм


Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына” ў выказвае занепакоенасьць з нагоды спыненьня перадач “Радыё Швэцыя” на беларускай мове.


Пра гэтае рашэньне паведаміў кіраўнік Міжнароднага канала Швэдзкага нацыянальнага радыё Інгэмар Лёфгрэн.

Перадачы па-беларуску гучалі ў эфіры “Радыё Швэцыя” ад 2004 года. Журналісты беларускай рэдакцыі расказвалі ў іх пра Швэцыю як пра дэмакратычную краіну і тым самым садзейнічалі дэмакратычнаму разьвіцьцю Беларусі, напісана ў звароце. Вялікая ўвага надзялялася асьвятленьню беларускай культуры, швэдзка-беларускіх адносінаў. Слухачамі перадачы былі таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Швэцыі ды іншых эўрапейскіх краінаў.
Спыненьне перадач па-беларуску не толькі перавядзе да зьмены моўнага асяродзьдзя, але і паўплывае на зьмест праграмы


“Спыненьне перадач па-беларуску не толькі перавядзе да зьмены моўнага асяродзьдзя, але і паўплывае на зьмест праграмы. Больш за тое, спыненьне вяшчаньня па-беларуску зьменшыць прысутнасьць беларускай мовы ў сьвеце, што нельга дапусьціць, улічваючы сёньняшнюю сытуацыю з мовай у Беларусі і пагражальныя асымілятыўныя працэсы сярод беларусаў замежжа”,-- заяўляе "Бацькаўшчына”.

Арганізацыя заяўляе, што пакуль Беларусь не стала незваротна на шлях дэмакратызацыі, пакуль існуе небясьпека зьнікненьня роднай мовы тытульнай нацыі, нельга пазбаўляць беларусаў адной з нешматлікіх магчымасьцяў атрымліваць праўдзівую інфармацыю па-беларуску.

“Бацькаўшчына” выказвае спадзеў што рашэньне пра спыненьне вяшчаньня па-беларуску будзе адменена і заклікае беларусаў на Радзіме і ў замежжы, далучыцца да кампаніі па падтрымцы беларускіх праграм Швэдзкага радыё і накіроўваць лісты з патрабаваньнем працягнуць вяшчаньне па-беларуску пасьля 1 верасьня 2009 года на наступныя адрасы:

Генэральны дырэктар Швэдзкага радыё Mr. Mats Svegfors

Намесьніца гендырэктара Ms. Cilla Benkö

Кіраўнік Міжнароднага каналу Mr. Ingemar Löfgren

Кіраўніца "Радыё Швецыя" Ms. Gundula Adolfsson
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG