Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Малады фронт” пікетаваў амбасаду Ірану


Актывісты “Маладога фронту” правялі пікет насупраць будынку іранскай амбасады. Яны трымалі плякаты: “Свабоду Ірану!”


Маладыя людзі выказвалі сваю салідарнасьць з удзельнікамі дэманстрацый у Іране, якія выйшлі на вуліцу пратэставаць супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў.

За пікетам маладафронтаўцаў назіралі міліцыянты і людзі ў цывільным. Але загаду затрымліваць удзельнікаў за несанкцыянаваную акцыю не было.

У выніку жорсткага разгону дэманстрацый ёсьць забітыя і параненыя. Зачыненыя шэраг выданьняў. Замежных журналістаў пазбавілі акрэдытацыі і забаранілі рабіць фотаздымкі і перадаваць іх для публікацыі інфармацыйным агенцтвам.


Паводле афіцыйных вынікаў, дзейны прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэжад набраў 63 працэнты галасоў (24 мільёны), а яго апанэнт Мір Хусэйн Мусаві - 34 працэнты (11 мільёнаў). Мусаві дамагаецца не перападліку галасоў, а новых выбараў. Ён заклікаў сваіх прыхільнікаў працягваць мірныя пратэсты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG