Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка налічыў сем кіляграмаў гразюкі


Сёньня падчас сустрэчы з кіраўніком адміністрацыі Растоўскай вобласьці Расеі Ўладзімерам Чубам Аляксандар Лукашэнка абверг выказваньні расейскага пасла ў Беларусі Аляксандра Сурыкава.


Ён заявіў, зьвяртаючыся да прысутнага на сустрэчы пасла:

“Сан Саныч, я ніколі і нідзе не абяцаў узамен за нешта аддаць 12 малакаперапрацоўчых заводаў”, -- цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.

Нагадаем, напярэдадні ў інтэрвію Прайм-ТАСС Аляксандар Сурыкаў заявіў, што беларускі бок сам прапаноўваў сьпіс з 12 прадпрыемстваў для магчымага ўваходжаньня ў іх расейскага капіталу. Таксама ў расейскіх мэдыях выказвалася вэрсія, што ўзамен на 2-мільярдны расейскі крэдыт афіцыйны Менск абяцаў выставіць свае малаказаводы.


“Сёньня зноў пачынаюць бамбардаваць у сродках масавай інфармацыі па іншых кірунках. Нам давядзецца адказваць, а калі мы адказваем, то расейскія чыноўнікі пачынаюць дрыжаць, што вось вы ў Беларусі падымаеце хвалю, крытыкуеце. Анішчанка пакрыўдзіўся, што пра яго напісалі ў газэтах. Тады я сказаў: зьбярыце ўсё, што Расея напісала пра прэзыдэнта Беларусі за апошні месяц. Атрымалася сем кіляграм вагі, а такая гразюка, што страшна датыкнуцца. Паглядзіце, што творыцца ў расейскіх мэдыях зараз. Гэта што, напярэдадні нейкай новай хвалі?” — сказаў А.Лукашэнка.

Зьвяртаючыся да губэрнатара, А.Лукашэнка сказаў:

“Я хачу, каб вы разумелі, што ня я тут зашыўся ў Беларусі і пачынаю снарады кідаць у расейскі бок. Нам гэта непатрэбна і нявыгадна. Навошта нам біцца з расейскімі чыноўнікамі, кіраўніцтвам Расеі? Нам трэба спакойнае, ціхае супрацоўніцтва. Мы ўсё можам абмеркаваць і дамовіцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG