Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнцкая Рада хоча правучыць БРСМ


Belarus - BRSM No pasaran! logo. Minsk 25Jun2009

Belarus - BRSM No pasaran! logo. Minsk 25Jun2009

Грамадзкая ініцыятыва Студэнцкая Рада распачынае кампанію супраць патрабаваньняў БРСМ да студэнтаў не сябраў арганізацыі плаціць сяброўскія складкі.


“Напрыканцы свайго навучаньня ў сваёй навучальнай установе, каб атрымаць дыплём спэцыяліста, табе неабходна падпісаць абхадны ліст. У некаторых ВНУ і ССУЗах у абхадным лісьце прысутнічае графа БРСМ. Пад час наведваньня “пярвічкі” БРСМ, ты можаш сутыкацца з наступнай сытуацыяй: называючы сваё імя і прозьвішча, табе кажуць, што ты лічысься сябрам БРСМ і папросяць заплаціць грашовы ўнёсак (5 000 рублёў). Ты ніколі не ўступаў у БРСМ і абураны такой сытуацыяй? Зьвяртайся да нас: такіх як ты – шмат! Толькі разам ты даб’емся справядлівасьці і навучым БРСМ лічыцца з нашым меркаваньнем і жаданьнем быць ці ня быць у іх шэрагах!”, - напісана ў звароце.

Студэнцкая Рада заклікае паведамляць пра факты вымаганьня грошай прадстаўнікамі БРСМ на электронны адрас students-campany@yhrm.org
XS
SM
MD
LG