Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Культурна-асьветніцкая дзейнасьць – слабая мэта


Актывісты з Бярозаўкі Лідзкага раёна атрымалі адмову з Упраўленьня юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама на рэгістрацыю грамадзка-культурнага таварыства “Спадчына”.

Са слоў бярозаўскага актывіста Сяргея Трафімчыка, у адказе гаворыцца, што дакумэнты, пададзеныя на рэгістрацыю, не адпавядаюць дзейнаму заканадаўству.

У прыватнасьці, іх статут не прадугледжвае парадак страты сяброўства ў арганізацыі, а кіраўнік аб’яднаньня, згодна са статутам, можа сам прымаць рашэньне, якую маёмасьць набываць для арганізацыі, што таксама супярэчыць заканадаўству. У статуце запісана толькі адна мэта арганізацыі: культурна-асьветніцкая дзейнасьць, а юрысты Ўпраўленьня юстыцыі лічаць, што мэтаў павінна быць болей.

Сяргей Трафімчык сказаў нашаму радыё, што разам з калегамі зьбіраецца абскардзіць адмову ў судзе, паколькі прычыны адмовы ў рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня лічыць абсурднымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG