Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мы стаім на парозе пандэміі з новым вірусам. Гэта азначае, што мы не абароненыя і што гэта не сэзонны вірус, які бывае кожны год”. – заявіў генэральны дырэктар эўрапейскага бюро Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя Маркс Данзон.


Прычына верагоднага ўскладненьня - успышкі сэзонных інфэкцыяў.

“Мы ўсьведамляем, што вірус можа быць непрадказальным. Сёньня ён можа быць мяккім, а заўтра вельмі небясьпечны з-за мутацыі” – цытуе Інтэрфакс словы Данзона.

У 30 з 53 эўрапейскім краінах вірус ужо ёсьць, зазначыў ён.

Раней Усясьветная арганізацыя аховы здароўя абвясьціла, што ўводзіць шосты максымальны ўзровень пагрозы пандэміі новага грыпу. Паводле мэдыкаў, хуткага распаўсюду інфэкцыі можна чакаць сёлета восеньню.
XS
SM
MD
LG