Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ускладніць жыцьцё Расеі і Казахстану

  • БелаПАН

Пытаньне аб правамоцнасьці ўступленьня Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю ў якасьці мытнага саюзу разам зь Беларусьсю і Казахастанам пакуль застаецца адкрытым, – заявіў у інтэрвію Ройтэрс генэральны дырэктар УГА Паскаль Ламі.

«Я зьбіты з панталыку і разгублены. Члены Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі пакуль ня ведаюць, якімі будуць наступныя крокі. Для членаў УГА цяпер час сыграць у сур'ёзны юрыдычны покер», – сказаў Ламі.

Заява аб уступленьні ў УГА адзінай мытнай тэрыторыяй была падпісаная 9 чэрвеня ў Маскве прэм'ер-міністрамі Беларусі, Расеі і Казахстану. Яны адмовіліся ад вядзеньня нацыянальных перамоваў з УГА і заявілі, што перамовы аб уступленьні ў гэтую арганізацыю будзе весьці адзіная група экспэртаў трох краінаў.

На думку экспэртаў Усясьветнага банку, рашэньне трох краінаў аб уступленьні ў УГА ў рамках адзінага мытнага саюзу ўскладніць гэты працэс.

«Расея і Казахстан ужо вельмі далёка прасунуліся ў працэсе ўступленьня ў УГА, у той час як Беларусь – яшчэ не, што, хутчэй за ўсё, моцна ўскладніць і зацягне працэс уступленьня для мытнага саюзу», – гаворыцца ў дакладзе Ўсясьветнага банку аб эканоміцы Расеі.
XS
SM
MD
LG