Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уладзімер Кацора абвясьціў у залі суду сухую галадоўку


Уладзімер Кацора

Уладзімер Кацора

Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля пакарала пяцёх удзельнікаў акцыі памяці гвалтоўна зьніклага генэрала Юрыя Захаранкі. Пётра Кузьняцоў, Васіль Палякоў, Юрась Захаранка й Анатоль Паплаўны аштрафаваныя на 350 тысяч рублёў кожны. На 10 базавых велічыняў кожны.


Рэгіянальны каардынатар руху “За Свабоду” Ўладзімер Кацора арыштаваны на трое сутак. На знак пратэсту палітык абвясьціў у залі суду сухую галадоўку.

Перад пачаткам разбору спадар Кацора, як і іншыя актывісты, выказаў недавер судзьдзі Марыне Дамненцы. Яна занесена рэгіянальнай радай АДС у “чорны сьпіс” асобаў, якія спрычыніліся да перасьледу гомельскіх дэмакратычных актывістаў.

Судзьдзя адхіліла ўсе хадайніцтвы пра недавер, выклік сьведак і патрабаваньне аднаго з абвінавачаных актывістаў весьці разбор на беларускай мове. У адказ усе актывісты адмовіліся даваць якія-колечы тлумачэньні.

Суд завяршыўся пад гучнае скандаваньне прысутных: “Ганьба!”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG