Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магчымасьць выхаду толькі на аднаго кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад дэмакратычных сілаў сёньня абмяркоўваюць на выязным паседжаньні Палітрады АДС у Вільні.


Пра гэта “Свабодзе” паведаміў кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая цяпер старшынюе ў АДС, Анатоль Лябедзька:

“Аднак, падобна, што размова выйдзе за межы гэтай тэмы. Прынамсі, мы хочам расказаць калегам па АДС пра наш досьвед наведваньня Менскіх заводаў: трактарнага (двойчы) і лядоўняў. Цяпер у працоўных настрой зусім іншы, чым быў нават на пачатку году. Яны абураныя зьніжэньнем заробкаў, высокімі цэнамі ды іншымі цяжкасьцямі. Таму мы будзем прапаноўваць нашым партнэрам ладзіць супольныя акцыі і праводзіць іх ня толькі ў сталіцы, але і абавязкова ў рэгіёнах.

Калі ўлада ня хоча абмяркоўваць нашы антыкрызісныя прапановы, то трэба апэляваць да працоўных. Магчыма, трэба ладзіць увосень антыкрызісны сацыяльны марш. Я хачу выступіць менавіта з такой прапановай”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG