Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь павіншавала Іран з “пасьпяховымі прэзыдэнцкімі выбарамі”


Дэлегацыя Нацыянальнага сходу Беларусі наведала з афіцыйным візытам Іран адразу пасьля масавых маніфэстацыяў пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў.


Міністар замежных спраў Ірану Манучэхр Матакі ў часе сустрэчы ў Тэгеране са сьпікерам верхняй палаты беларускага парлямэнту Барысам Батурам выказаў спадзяваньне на тое, што пазытыўная тэндэнцыя ў двухбаковым супрацоўніцтве будзе працягвацца і надалей, перадае іранскае агенцтва IRIBNews Agency.

Як адзначыў Барыс Батура, беларускі парлямэнт выказаўся за пашырэньне свабодных гандлёвых сувязяў паміж Беларусьсю і Іранам. Паводле Барыса Батуры, двухбаковыя стасункі прынясуць выгаду абедзьвюм краінам.

Раней, у часе сустрэчы зь міністрам гандлю Ірану Масудам Мір-Казэмі, старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь заявіў, што Беларусь разьлічвае на найхутчэйшае адкрыцьцё ў Менску новага банку з іранскім капіталам.

У асобе міністра замежных спраў Матакі сьпікер беларускага парлямэнту таксама павіншаваў народ ды ўрад Ірану з пасьпяховымі прэзыдэнцкімі выбарамі.

У сваю чаргу, кіраўнік іранскага МЗС зазначыў, што Іран і Беларусь маюць стратэгічныя сувязі. Ён дадаў, што цяпер фармуецца інфраструктура двухбаковых дачыненьняў і што ўсё гэта пойдзе на карысьць абодвух народаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG