Лінкі ўнівэрсальнага доступу

24 чэрвеня ў рэзыдэнцыі амбасадара ЗША ў Раўбічах прайшоў фэстываль беларускай музыкі "Амбасовішча!.

СЛУХАЦЬ:


Першы такі фэстываль адбыўся ў рэзыдэнцыі Раўбічах 27 ліпеня.2005 году. І ад таго часу ён стаў традыцыйным.

Сёлета на конкурсе былі прадстаўлены гурты "Батыскаф" (Драгічын), "Unia", "Разьбітае Сэрца Пацана", "Open Space", "Дзеці Дзяцей", "Tesaurus", "Спрат" (Берасьце), "Хуткі Смоўж" (Слаўгарад). Па-за конкурсам вытупілі "IQ48", з Нью-Ёрку "The Gifted Children", Пётар Ялфімаў і "PitBul"l.



Трэба адзначыць, што назва "Амбасовішча" сугучная фэстывалю “Басовішча”, які адбываецца штогод у Польшчы. Тут шмат музыкаў, рок-музыкаў, кампазытараў, музычных крытыкаў, журналістаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі.



Надвор'е ня вельмі спрыяла канцэрту, час ад часу ішоў быў дробны дождж, але музыкі выступалі пад навесам.



Паводле таемнага галасаваньня трэцяе месца заняў гурт "Unia", другое -- "Дзеці Дзяцей ", і першае месца, а таксама прыз ад амэрыканскага амбасадара – "Хуткі Смоўж" са Слаўгараду.

Трэба адзначыць, што колькасьць галасоў, адданых гэтым тром гуртам, адрозьніваліся літаральна ў адзін-два галасы. Напрыклад вынік "Unia" і "Дзеці Дзяцей" адрозьніваліся ў адзін голас, а з гуртом "Хуткі смоўж" розьніца была ў тры галасы.

Нагадаем, што пераможцамі мінулых гадоў былі гурты "Кальмары", "Далі" і "Litesound". А сёлета пераможцы -- "Хуткі смоўж" -- гэта маладыя музыкі, амаль не вядомыя беларускай публіцы, і такім чынам яны атрымалі старт і нейкую вядомасьць у музычных колах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG