Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бэрлінцы адкрыюць мэмарыяльны камень на тэрыторыі менскага гета


Дзеля гэтай нагоды ў беларускую сталіцу прыбылі высокія прадстаўнікі бэрлінскага сэнату, фундацыі Holocaust-Mahnmal, бэрлінскай габрэйскай грамады і ўнівэрсытэцкага цэнтру дасьледаваньняў антысэмітызму.


Урачыстая жалобная цырымонія адкрыцьця сымбалічнага каменя адбудзецца заўтра, 25 чэрвеня а 10-й гадзіне на месцы былых габрэйскіх могілак па вуліцы Сухой у Менску.

Як заявілі напярэдадні журналістам у канцылярыі бэрлінскага сэнату, гэты мэмарыяльны камень павінен нагадваць пра тысячы нямецкіх габрэяў, якіх безь віны жорстка забілі гітлераўцы падчас акупацыі ў Менску.

Першая партыя бэрлінскіх габрэяў, прыкладна 1000 чалавек, была дастаўленая ў менскае гета 14 лістапада 1941 году. Зь іх удалося выжыць толькі аднаму. Потым у 1942 годзе ў лягер сьмерці Малы Трасьцянец пад Менскам была накіраваная другая вялікая партыя габрэяў з Бэрліну.

Сёньня дэлегацыя з Бэрліну наведвае прыватны музэй гісторыі жыцьця габрэяў у Міры і музэй Наваградзкага гета.
XS
SM
MD
LG