Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На гэтым тыдні цікавосткі ў фрэнд-стужцы, суполках Жывога Журналу і іншых плятформаў шукае і камэнтуе Brazgotka.

ПРОЗА

Prosto_ivanych непакоіцца, што А. Лукашэнка — Вітаўт 21 стагодзьдзя і што ўсіх нас чакае паўтор катастрофы ВКЛ.

Сёньняшняя сытуацыя вельмі нагадвае пачатак XV стагодзьдзя, калі пасьля правалу “ўсходняга праекту” князь Вітаўт, абапіраючыся пераважна на праваслаўныя эліты, зрабіў спробу стварыць “нармальную эўрапейскую дзяржаву”… Аналягічна сёньня прэзыдэнт Лукашэнка пасьля няўдачы інтэграцыйнага праекту, абапіраючыся на яшчэ ўва многім “савецкія” эліты і інэрцыю “несавецкай” сьвядомасьці, спрабуе дабіцца поўнай легітымнасьці і раўнапраўнага супрацоўніцтва з Эўропай і Захадам у цэлым”.

Яму адказваюць, “што параўноўваць чалавека вышэйшай крыві і нейкага бастарда — mauvais ton”. Ну, і гэтага хапіла, каб пачаць шырокае абмеркаваньне, што такое манархія і чаму ў нас — не манархія.

_katusha_ піша :

“Калі хтосьці, акрамя мяне, гэта памятае, годзе ў 1992 грошы выдаваліся разам з купонамі на тую ж суму. Прымаючы ад пакупнікоў грошы, прадавец нажнічкамі выразаў адпаведную колькасьць купонаў.

У сувязі з гэтым у мяне ёсьць ідэя для выйсьця краіны з эканамічнага крызісу. Найперш неабходна вярнуць найвышэйшую меру пакараньня за выкарыстаньне пры разьліку іншаземнай валюты. А пасьля будзе проста дастаткова ўсе беларускія грошы абмяняць на лятарэйныя квіткі “Нацыянальных спартовых лятарэяў”, па старой купоннай сыстэме, выпусьціўшы квіткоў роўна на кошт таварных запасаў. Такім чынам, беларус Паляшчук па выніках працы за чэрвень выйграе сокавыціскалку “Белвар” і аўтамабільны прычэп “Купава”, беларус Цяцерка выйграе традыцыйны залаты зьлітак, а беларус Смалячыч ня выйграе нічога, але здолее памяняць выйграны ў траўні мех рапсавага насеньня на красавіцкі выйгрыш беларуса Цяцеркі”.

Аntusha задумалася пра складанае:

“У маёй мамы памірае каток. Старэнькі. Год 20. Падобна, давядзецца ўсыпляць. Бо няма сілаў глядзець на пакуты жывёлінкі. І вось чаму ўсыпляць ката сумленьне не баліць? Усыпляючы зьвера, мы ж сябе ў першую чаргу вызваляем. Таму што мы ня можам стрываць яго пакутаў. Ён жа ня просіць… А чалавечыя пакуты мы гатовыя цярпець бясконца. Чаму так? Я не пра эўтаназію. Я пра сумленьне...”

Глеб Лабадзенка піша ў сваім блогу: “Апошнія навіны: менскую ратушу зрабілі касьцёлам, помнік горкаму стаў пушкіным, палац рэспублікі — тэатрам, а кастрычніцкая плошча — пляцам волі!

Менавіта такія высновы апанавалі мяне, калі я праглядзеў фотасправаздачу паляка raptorka, які наведаў сталіцу нашай родзіны. Уразілі мяне і насьмяшылі ня самі здымкі (яны даволі пасрэдныя), а подпісы да іх. Выглядае, што ніхто зь мясцовых абарыгенаў не правёў таварышу экскурсію па горадзе. І пра многае наш заходні брат як здагадаўся, так і напісаў”.

РЫФМЫ

Андрэй Хадановіч пераклаў для фэстывалю “Вялікае Княства Паэзіі” падборку віленскай расейскамоўнай паэткі Лены Элтанг.

у месяца промні адзета на кухню ідзеш па віно
на кухні знаходзіш паэта што прагна глядзіць у акно
ён высушыў рэчышча ніла сьвятога калі ты спала
пакуль на стале ёсьць чарніла паэт не ўстае з-за стала

browar-dryhvy знайшоў Веру і дадаў яе ў сябры. Вера2008 http://vera2008.livejournal.com/ піша вершы па матывах актуальных навінаў. Напрыклад, пра Беларусь і малако:

В молоке видимо есть проблема.
Беларусь на своей экспертизе очень «погорела».
Значит, в молоке, возможно, есть причина.
Вправе запрещать, и это делает Россия.
Признать ошибку нет желания у стран.
Каждый раз устраивают большой скандал.
Соблюдайте качество и госты.
Контроль на качество должен быть на производстве.
Со своим уставом и требованием в Россию не ходите.
Во всём порядок у себя вы лучше наведите.


ЛЮЛІ-ЛЮЛІ

Triath88 дэманструе прыгожыя фота з Купальля, дзе сярод вяночкаў, дзяўчатак і полымя на фоне цёмнага неба — такая нечаканасьць:


А barilotti пабывала на партугальскім Купальлі:

“У ноч з 23 на 24 чэрвеня жыхары горада Порту сьвяткавалі Купальле — або дзень Сьвятога Жоао (Яна). У адрозьненьне ад нашых вясковых традыцый, тут гэтае сьвята цалкам гарадзкое. Усю ноч, пачынаючы ад 10 вечара, на вуліцах гораду гуляюць тысячы або нават дзясяткі тысяч людзей: ад старых да малых. Паліцыі амаль ня бачна, адкрытыя ўсе бары, а каб было ня сумна хадзіць проста так, ёсьць традыцыя: налева-направа стукаць людзей па галаве плястыкавымі малаткамі або дакранацца гіганцкай кветкай часныку і віншаваць”.

Balachon застаўся незадаволены падборкай фота самых сэксуальных жанчынаў сьвету, апублікаванай у “Нашай ніве”. Вырашыў пашукаць сам.

“А ўвогуле я заўсёды на гэтыя рэйтынгі рэагую з іроніяй, бо ў Беларусі ёсьць жанчыны значна прыгажэйшыя і больш сэксуальныя”.

Wroblewska, поўная прыўкраснай салодкай жаноцкасьці, пацьвярджае:

“Да гэтага “разу” я сумленна рыхтавалася. Нават зрэжысіравала сёе-тое, пераймаючыся, абы не было падобна на клясыку амэрыканскага кіно. Але якая зь мяне Стоўн, але я сама сабе Шэран, — супакойвала сябе, але спакою не дачакалася, як і тады, з Жаданом. Бо самае страшнае ня тое, што пра цябе падумаюць, а тое, вядома, — што потым нічога ня скажуць. А ты ня толькі цела, але і душу ўкладаеш...”



А тут можна паглядзець 10 самых дзіўных і вычварных станікаў.

ПАСЬЛЯСЛОЎЕ


Zmila цытуе фэерычную ўкраінскую карыстальніцу faina-kaplan:

“Вова Пятроў часта згадвае, што бацькі цалкам псуюць псыхіку сваіх дзяцей. Гэта слушна. Але каб у нас не было раскурочанай псыхікі, сябры, ці цікава было б чытаць нашыя дзёньнікі? Не, канечне, не цікава. Кожны дзёньнік чалавека са зламанай псыхікаю прыўкрасны па-свойму. Дзёньнікі здаровых людзей чытаць ня тое што нецікава, яны ўвогуле не вядуць аніякіх дзёньнікаў”.

На гэтым пакуль усё.


“АБЛОГА. ТЫДЗЕНЬ З БЛОГЕРАМ” — летні праект сайту “Свабоды”, аўтарскі агляд самых цікавых публікацый, камэнтароў, дыскусій у беларускай блогафэры ад вядомых блогераў. Пяць разоў на тыдзень.
XS
SM
MD
LG