Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня – Уладзімер Каўшовік з Мастоў. Сёлета яму 50 гадоў. Скончыў Інстытут замежных моваў. Валодае францускай і ангельскай. Сябра партыі КХП БНФ. Захапленьні: фота, відэа. Стваральнік сайту www.masty.org Працуе над мэтодыкай выкладаньня ангельскай мовы.



Пачнём сваё падарожжа з Мастоў Правых , колішняга мястэчка Масты зь пяцісотгадовай гісторыяй.

Тут на Нёмне выгадаваўся і зрабіўся весьляром дваццацігадовы Алег Юрэня. Чэмпіён другога этапу Кубку сьвету гэтага году на 5-кілямэтровай дыстанцыі. Гэта ён стаіць каля сваёй спартыўнай школы.


Буддзем спадзявацца – стане першым алімпійскім чэмпіёнам на Мастоўшчыне.



Другая старана Нёмна – Масты Левыя. На высокім беразе ў агародзе Рыбака Ўладзіміра стаіць помнік на брацкай магіле ваярам дывізіі Жалігоўскага , месьцічам, якія абаранялі сваю малую радзіму ад бальшавікоў з Калмыцкай дывізіі, а Нёман у гэтым ім дапамагаў. (Злева направа: Краснапеўцаў Дзьмітры, Габрусевіч Павал, Кухлей Дзмітры, Пецэвіч Сяргей, Рыбак Уладзімер і дзеці аднаўляюць помнік, які калісьці выглядаў вось так).



Браты Канапацкія, стварыўшы прадпрыемства на беразе Нёмна, фактычна ў першай палове XX ст. пры “панскай Польшчы” заснавалі горад Масты, які ўзьнік зь вёсак Занеманск, Падворная, зь мястэчка Зяльвяны і Фабрычнага пасёлку.


Усе буклеты, даведнікі, энцыкляпэдыі, сайты, фільмы, тэлепраграмы, людзі пішуць і кажуць хлусьню, калі сьцьвярджаюць пра пяцісотгадовую гісторыю сучасных Мастоў. Пяцьсот гадоў мае мястэчка Масты Правыя і Масты левыя. У Нью Ёрку выпадкова сустрэўся са спадаром Лойкаі, які ў маладосьці жыў у Мастах. Калі ён пачуў, што я таксама з Мастоў, то запярэчыў: “Вы, відаць, не з Мастоў, а з Фабрычнага пасёлку, а я вось з Мастоў”. Ён меў рацыю.

Сучасны горад Масты мае кароткую гісторыю і ад гэтага горшым ня робіцца, а робіцца ён горшым з-за таго, што мы, сучасьнікі, не разумеем гэтага і нават не знайшлі кароценькай вуліцы чы якога-небудзь сквэрыка, каб ушанаваць памяць заснавальнікаў городу – братоў Канапацкіх.



У Мастах тры масты, што да такога маленькага гарадка даволі многа. Але назва гораду зусім не звязаная зь імі. Яна прыйшла з другога населеннага пункту.

Масты – аўтамабільны, пешаходны-вісячы і чугуначны. Пешаходны быў зроблены дырэктарам Мастоўдрэва спадаром Радкевіч, аматарам такіх мастоў. Пасьля мост прыйшоў у заняпад і яго хацелі зруйнаваць. Але мастаўчане палюбілі вісячае збудаванаьне, і таму ён быў перароблены – застаўся.

А ад ўтамабільнага маста пасьля другой сусьветнай вайны тырчалі толькі быкі. Яго надбудавалі ў 1970-я гады. Хто ўзарваў мост, дакладна невядома. Краяведы кажуць, што немцы, а некаторыя масцовыя жыхары сцвярджаюць іншае – гэта “Саветы” разбамбілі ў 1939 годзе.

Чугуначны мост да сёньняшніх дзён захоўваецца ўзброенымі вартаўнікамі. Таму ўсім, хто сплывае пад ім, трэба быць асьцярожным, асабліва пасьля таго, як быў зьбіты амэрыканскі паветраны шар.



Рыба ў Нёмне яшчэ ёсьць. У 2008 годзе на яе хацела палажыць лапу Правамастоўская сельская гаспадарка на чале з В. Табалой. Усё было падрыхтавана, аб’яўлены аўкцыён. Людзі з’арганізаваліся, і мясцовая ўлада палічылася зь іхнымі меркаваньнем і вырашыла не аддаваць Нёман у арэнду.


Бывае, Нёман і шкодзіць. Тады прыходзіцца выкарыстоўваць тэхніку. Каб пракласьці вадаправод пад дном ракі, выклікалі спэцыяльную брыгаду з амэрыканскай тэхнікай, да якой Нёман не праблема. Праблемай аказаўся фундамэнт зруйнаванага панскага дому на беразе Нёмна. У рэшце рэшт труба была пракладзена ня толькі пад Нёманам, але і пад чугуначнай веткай на тэрыторыі “Мастоўдрэва”. Як сьведчыць дэпутат мясцовага савету Д. Кухлей, праца была зроблена на эўрапейскія грошы. Другія крыніцы пра гэта сарамліва маўчаць.


Другі праект аказаўся тэхніцы не па зубах. На спадарожнікавым здымку сэрвісу “Гугл мап” відаць дзіўны адростак на павароце Нёмна насупраць Дубна, прадоўжаны чырвоным пункцірам, намаляваным ад рукі. Гэта рукатворны Нёман. Дубенскія хаты на ўскрайку вёскі падаюць у Нёман. Месца пазначана чырвонымі крыжыкамі. Адной хаты ўжо няма. Яе пасьпелі разабраць і перанесьці на новае месца, а фундамэнт зьеў Нёман.


Па сёньня вяскоўцы шкадуюць , што працы былі спыненыя. Ні ў каго не было праблемаў з саляркай. Але Нёман заўпарціўся. Відаць, пакрыўдаваў на тое, чаму не выкарыстоўваеца свая тэхніка, якая стаіць у Яблыноўскай затоцы, а прывезеная зь Пінску.


Напрыканцы ўспомім прыгажоьць жывёльнага сьвету прыроды і людзей, а дапаможа ў гэтым Нёман.





Прыемнага адпачынку!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG