Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паэты частавалі гарадзенцаў апэльсінамі


Сяржук Сыс прэзэнтуе сайт Саюзу беларускіх пісьменьнікаў

Сяржук Сыс прэзэнтуе сайт Саюзу беларускіх пісьменьнікаў

23 чэрвеня ўвечары ў Горадні адбылася сустрэча са сталічнымі паэтамі, якія напачатку частавалі прысутных апэльсінамі, а затым чыталі вершы.


Першай са сваёй паэзіяй знаёміла Галіна Дубянецкая, затым Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін таксама прасьпяваў пад гітару свае песьні. А вось Сяржук Сыс спачатку правёў прэзэнтацыю сайту Саюзу беларускіх пісьменьнікаў litbel.org. Эдуард Акулін уручыў пісьменьніцкі білет гарадзенцу Віктару Сазонаву, які выпусьціў кнігу “Занатоўкі кантрабандыста”.

Сярод слухачоў была Аліна Кузьміч , студэнтка акадэміі музыкі ў Познані, якая пачала пісаць вершы на беларускай мове.

Гарадзенскі кампазытар Яўген Петрашэвіч зграў для прысутных на жалейцы.

Сустрэча, што прайшла ў памяшканьні Таварыства беларускай школы.
XS
SM
MD
LG