Лінкі ўнівэрсальнага доступу


У Беларусі вызначыліся тры галіны, дзе заробкі сёлета найбольш панізіліся. Гэта, найперш, лясная. Тут, як сьведчыць афіцыйная статыстыка, заробкі скараціліся аж на 13,1% параўнальна зь першымі пяцьцю месяцамі мінулага году. Таксама пацярпелі рабочыя, занятыя ў дрэваапрацоўцы і цэлюлёзна-папяровай прамысловасьці (11,9%), а таксама ў мэталаапрацоўцы і машынабудаваньні (7,3%).

Аднак сям-там заробкі, як ні дзіўна, падрасьлі. Лідзіруюць тут фізкультурнікі і спартоўцы — прырост на 15,1%. Таксама падрасьлі заробкі ў аграрным комплексе (на 13,9%) і паліўным (13,5%).

Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, налічаны сярэдні заробак сёлета склаў 945,9 тысячы рублёў. А рэальны заробак з улікам росту спажывецкіх цэнаў, паводле гэтай жа статыстыкі, параўнальна з студзенем-траўнем летась узрос на 2,4%.

XS
SM
MD
LG