Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Роспотребнадзор" зьняў забарону на ўвоз у Расею яшчэ са 134 беларускіх малочных прадуктаў, паведамляе РИА Новости са спасылкай на галоўнага санітарнага лекара Расеі Генадзя Анішчанку. Такім чынам колькасьць беларускіх малочных прадуктаў, якія можна будзе ўвозіць у Расею, дасягнула 273.


На пачатку мінулага тыдня спробы дамовіцца пра аднаўленьне паставак беларускай малочнай прадукцыі для расейскага гандлю зайшлі ў тупік. Галоўны дзяржаўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка заявіў, што расейскі бок бярэ тайм-аўт у перамовах. Падставай сталі крытычныя матэрыялы ў дзяржаўных мэдыях, дзе зьневажаўся, у прыватнасьці, і сам Анішчанка — нібыта галоўны ініцыятар “малочнай вайны”. Прымірэньне надышло гэтак жа нечакана: Анішчанка пагадзіўся весьці справы з новым складам беларускіх “міратворцаў”, і ўжо ад 18 чэрвеня пастаўкі малака ў Расею аднавіліся.

22 чэрвеня часопіс "Русский Newsweek" напісаў, што беларускія прадукты аказаліся пад забаронай сярод іншага з той прычыны, што Менск насуперак абяцаньням не прадаў расейскім інвэстарам 12 малочных заводаў.
XS
SM
MD
LG