Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь разьлічылася за расейскі газ, пастаўлены у траўні, па сярэднегадавой цане. Пра гэта паведамляюць беларускія афіцыйныя крыніцы са спасылкай на генэральнага дырэктара ”Белтрансгазу” Уладзіміра Маёрава.


Маёраў заявіў, што Беларусь разьлічылася за газ у траўні, як і за папярэднія месяцы ў поўным аб’ёме. Раней паведамлялася, што “Газпром” запатрабаваў ад Менску пагасіць доўг – больш як 230 мільёнаў даляраў за газ, пастаўлены у студзені –красавіку. Запазычанасьць узьнікла з-за таго, што ў першым квартале Беларусь плаціла за расейскі газ па 150 даляраў за тысячу кубамэтраў, хаця кантрактная цана – 210 даляраў.

Прадстаўнік ураду Эдуард Таўпянец патлумачыў, што аплата вядзецца па сярэднегадавой цане, як гэта прадугледжана “дамоўленасьцямі на вышэйшым узроўні”.


XS
SM
MD
LG