Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яму інкрымінуюць парушэньне артыкула 22.9 Адміністрацыйнага кодэксу — распаўсюджваньне друкаваных выданьняў без выходных дадзеных.


На мінулым тыдні Івана Крука выклікалі ў Міністэрства інфармацыі, дзе на яго быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні за нібыта незаконнае распаўсюджваньне друкаваных выданьняў.

Як распавёў сам актывіст, 26 красавіка ён сустрэў на вуліцы суседа-пэнсіянэра і даў яму газэты “Астравецкі весьнік”, “Мірны атам”, “Новы час”, “Глыток паветра”, “Вілейшчына” ў якіх былі надрукаваныя артыкулы пра плянаваную будоўлю Астравецкай АЭС.

Усе газэты потым былі канфіскаваныя міліцыянтамі, а ў Івана Крука ўчастковы ўзяў пісьмовае тлумачэньне і разам з газэтамі накіраваў у Міністэрства інфармацыі.

Там, са слоў Івана Крука, спаслаліся на тое, што газэты былі нібыта без выходных дадзеных, палічылі гэта незаконным распаўсюдам друкаваных выданьняў, склалі пратакол і адаслалі ў Астравецкі суд.

Спадар Крук лічыць, што падобнымі дзеяньнямі ўлады парушаюць артыкул 33 Канстытуцыі, які гарантуе свабоду думак і іх свабоднае выказваньне, і артыкул 34 — права грамадзян на атрыманьне дакладнай інфармацыі. А таксама Орхускую канвэнцыю, якую Беларусь падпісала яшчэ ў 2001 годзе.
XS
SM
MD
LG