Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Аднаўленьне гасьцявога статусу Беларусі ў Радзе Эўропы — першы крок у справе збліжэньня паміж гэтай краінай і арганізацыяй.


Сваю заяву нямецкі Вольфганг Водарг, дэпутат Бундэстагу ад фракцыі сацыял-дэмакратаў, намесьнік кіраўніка нямецкай парлямэнцкай дэлегацыі ў ПАРЭ, зрабіў напярэдадні сёньняшняга адкрыцьця сэсіі ПАРЭ ў Страсбуры.

Паводле палітыка, ад лета 2008 году ў Беларусі можна назіраць, так бы мовіць, “асьцярожную лібэралізацыю”. У краіне вызвалілі некаторых палітзьняволеных, два незалежныя выданьні пачалі распаўсюджвацца празь дзяржаўны гандаль, пашырыліся магчымасьці для дзейнасьці няўрадавых арганізацый, назіраецца большая гнуткасьць у дыялёгу паміж уладамі ды апазыцыяй. У гэтай сытуацыі Рада Эўропы бачыць шанцы для падтрымкі і ўмацаваньня грамадзянскай супольнасьці.

На пытаньне, што павінна адбыцца ў Беларусі, каб гэтая краіна ня толькі аднавіла статус назіральніка ў Радзе Эўропы, якога была пазбаўленая ў 1997годзе, але і стала б сябрам гэтай арганізацыі, нямецкі палітык Вольфганг Водарг адказаў:

“Трэба шмат чаго зрабіць. Будучыя парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары павінны прайсьці ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі. Таксама павінны напоўніцу разьвівацца апазыцыйныя сілы. Мы чакаем вызваленьня ўсіх палітзьняволеных, а таксама ажыцьцяўленьня права на справядлівы судовы працэс. Акрамя таго, Рада Эўропы заклікае Менск да адмены сьмяротнага пакараньня”.

Паводле намесьніка кіраўніка нямецкай дэлегацыі ў ПАРЭ, каб стаць сябрам Рады Эўропы, Беларусі спатрэбіцца некалькі гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG