Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх пісьменьнікаў прынялі як сваіх


Асацыяцыя эўрапейскіх пісьменьніцкіх саюзаў (EWC - European Writers' Congress) на сваім кангрэсе ў Марсэлі прыняла ў свае шэрагі Саюз беларускіх пісьменьнікаў (недзяржаўны).

Асацыяцыя разам з новапрынятымі чальцамі ўжо налічвае 48 арганізацый. Разам зь Беларусьсю сёньня прымалі літаратурную акадэмію Мальты і Саюз пісьменьнікаў Славеніі. Асацыяцыя мае свой офіс у Брусэлі і падтрымліваецца Эўрапэйскай камісіяй па культуры і адукацыі. Займаецца яна абаронай аўтарскіх правоў, што асабліва актуальна ў часы інтэрнэту, а таксама апякуецца пісьменьнікамі , якіх перасьледуе ўлада. Напрыклад, асацыяцыя абараняла ад перасьледу Архана Памука, турэцкага пісьменьніка, які потым стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі.

Як паведаміў нам з Марсэлю дэлегат эўрапэйскага пісьменьніцкага кангрэсу Міхась Скобла, цяпер рыхтуецца вялікі зборнік пад назвай "Эўропа: цэнзура і свабода творчасьці". У сваім выступе Скобла адзначыў, што беларускага матэрыялу хапіла б на цэлую падобную кнігу. Як лічыць дэлегат, улучэньне Саюзу беларускіх пісьменьнікаў у эўрапэйскую асацыяцыю ўмацуе сілы творцаў, патрачаныя на вырашэньне праблемаў несвабоды. Многія калегі пыталіся дэлегата зь Менску і пра тое, ці праўда, што ў яго краіне за беларускую мову можна патрапіць у турму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG