Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскае дзяржаўнае тэлебачэньне паведамляе, што найменей 10 чалавек загінула і каля сотні было паранена ў выніку ўчорашняй сутычкі паліцэйскіх з дэманстрантамі.Паведамляецца, што ў Тэгеране адбыўся выбух каля маўзалею аяталы Хамэйні. Паліцыя ўжыла сілу супраць шматтысячнага мітынгу пратэсту.


Напаўафіцыйнае агенцтва Мэр працытавала намесьніка начальніка апэратыўнага аддзелу іранскай паліцыі Хасэйна Саджэдыня, што гэты выбух быў справай рук тэрарыста-самагубцы. Незалежных пацьверджаньняў гэтаму паведамленьню няма.


Тым часам паліцыя ўжыла вадамёты і сьлезацечны газ для разгону шматтысячнага мітынгу пратэсту супраць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх пераможцам быў аб’яўлены Махмуд Ахмадзінэжад. Пратэсты працягваюцца, нягледзячы на папярэджаньне з боку вярхоўнага лідэра краіны аяталы Алі Хамэнэі аб недапушчальнасьці далейшых дэманстрацыяў.

Пратэсты на вуліцах Тэгерану

Як паведамляе AP, больш за 50 удзельнікаў акцыяў пратэсту былі моцна зьбітыя і накіраваныя ў шпіталь.


Іранскае дзяржаўнае тэлебачаньне паведамляе што Рада вартаўнікоў, найвышэйшы назіральны орган краіны, выказала гатовасьць пералічыць 10 адсоткаў бюлетэняў з адабраных наўгад выбарчых урнаў. На паседжаньне рады насуперак працэдуры не зьявіліся два былыя кандыдаты ў прэзыдэнты ад лягеру рэфармістаў Мір Хусэйн Мусаві і Мэхдзі Карубі.

Іранская апазыцыя лічыць фальсыфікаванымі афіцыйныя вынікі выбараў, згодна зь якімі дзейны прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэжад набраў 63% галасоў, а больш памяркоўны кандыдат Мір Хусейн Мусаві – 34%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG