Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах прадпрымальнікі пакармілі бедных


На Цэнтральным рынку Баранавічаў маламаёмных частавалі баршчом.


Арганізаваў абед лідэр мясцовых індывідуальных прадпрымальнікаў Мікалай Чарнавус.

Падсілкаваліся каля ста чалавек.

“Такі абед мы арганізавалі ўпершыню. Мы падбалі не толькі каб ўсім ахвотным хапіла баршчу, але і пра таварыскую атмасфэру, — распавёў Мікалай Чарнавус,– Падыходзілі людзі абсалютна розных сацыяльных слаёў, у першую чаргу бамжы, пэнсіянэры, беспрацоўныя і нават грузчыкі. Добра, што зараз лета, дык можна было абед зладзіць на вуліцы. Але хацелася б круглы год арганізоўваць нешта падобнае, гатаваць розныя стравы — напрыклад, аладак сьпячы. Але заўсёды натыкаемся на неразуменьне чыноўнікаў, якія не даюць на гэта памяшканьняў”.

Людзі частаваліся і дзякавалі.
XS
SM
MD
LG