Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Калі Беларусь адновіць свой удзел у АДКБ і ці хутка падпіша пагадненьне аб Калектыўных сілах апэратыўнага рэагаваньня (КСАР)?

18 чэрвеня на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Андрэй Несьцярэнка заявіў: “Расея спадзяецца, што Беларусь ня будзе зацягваць з прыняцьцем на сябе функцыяў старшынства ў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы, якія павінны былі перайсьці да Менску на нядаўнім саміце АДКБ”. Нагадаем, на саміт, які адбыўся 14 чэрвеня ў Маскве, беларуская дэлегацыя не зьявілася і ня ўдзельнічала ў падпісаньні пагадненьня аб стварэньні Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня (КСАР). Функцыі старшыні АДКБ часова ўзяла на сябе Расея.

Калі Беларусь возьме на сябе функцыі старшыні АДКБ і падпіша дамову аб стварэньні КСАР? У прэсавай службе МЗС Беларусі на гэтыя пытаньні пакуль не адказваюць і прапануюць чакаць зьяўленьня камэнтароў у інтэрнэце:

“Калі ёсьць камэнтар, ён заўсёды апэратыўна зьяўляецца на нашым сайце. Таму глядзіце на наш сайт”.

Паводле незалежнага вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна, Расея ўскладае на Калектыўныя сілы апэратыўнага рэагаваньня пры АДКБ надзвычай вялікія надзеі. Аглядальнік мяркуе, што на заходнім кірунку Расея разглядае КСАР як “анты-НАТО”, а на паўднёвым — як шчыт ад нестабільнасьці ў Цэнтральнай Азіі. Інтарэсы Беларусі, паводле Аляксандра Алесіна, палягаюць у іншым:

“Беларусь ад самага пачатку адмаўлялася пастаўляць свае войскі для дзеяньняў у краінах Сярэдняй Азіі. Па-першае, гэта супярэчыць Канстытуцыі. А па-другое, мяркую,
Лукашэнка не зацікаўлены ў тым, каб абвастраць свае адносіны з Захадам.
Лукашэнка не зацікаўлены ў тым, каб абвастраць свае адносіны з Захадам. Бо невядома, якім чынам будуць выкарыстоўвацца гэтыя Калектыўныя сілы апэратыўнага рэагаваньня. А раптам у канфлікце кшталту расейска-грузінскага? Таму ён дыстанцыяваўся ад гэтага. А што ён падпісаў першае пагадненьне аб КСАР у лютым, дык яно было рамачнае, без падрабязнасьцяў”.

Паводле Аляксандра Алесіна, Расея будзе настойваць на тым, каб Беларусь далучылася да КСАР, бо зацікаўленая ў хаўрусьніку з высокім вайсковым патэнцыялам. Неўступленьне Беларусі ў КСАР можа стаць дрэнным прыкладам і для тых сярэднеазіяцкіх краін, якія вагаюцца, мяркуе аглядальнік:

“Таму, мяркую, вырашэньне гэтага пытаньня зацягнецца. А калі ўлічыць, што адносіны абвастрыліся, то за былую цану Лукашэнка гэтае пытаньне не аддасьць. Будзе торг, магчыма, жорсткі. Але зараз у Лукашэнкі ў гэтым торгу зьявіўся новы козыр”.

Мікалай Статкевіч
Апазыцыйны палітык, былы вайсковец Мікалай Статкевіч мяркуе, што Беларусь хутка вернецца ў АДКБ і падпіша ўсё, “што трэба”:

“Таму што непадпісаньне гэтага пагадненьня будзе разглядацца ледзь не як варожае памкненьне. Гэта ня тое, што прадаваць свой удзел у адзінай супрацьпаветранай абароне, дзе стасункі толькі з Расеяй. Тут, як кажуць, падпісалі ўсе пяць суб’ектаў. Таму зацягваць ня будуць, нікуды ня дзенуцца. Куды ім з падводнай лодкі? Самі, як кажуць, загналі сябе і нас на гэтую падводную лодку, і зараз нікуды ня дзенуцца. Падпішуць.”
XS
SM
MD
LG