Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыбак ізноў засьпявае ў Беларусі. Магчыма, і пра малако


Аляксандар Рыбак

Аляксандар Рыбак

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця сёлетняга “Славянскага базару” ў Віцебску 10 ліпеня возьмуць удзел Аляксандар Рыбак і яго танцавальная група Frikar Dance Company.

Пра гэта, падае БелТА, заяўлена ў афішы канцэрту. Нарвэскі сьпявак беларускага паходжаньня таксама мае даць прэсавую канфэрэнцыю.

Гэта будзе ўжо другая паездка Аляксандра за апошнія 17 гадоў да сябе на радзіму. Некалькі тыдняў таму 23-гадовы музыкант з нарвэскага гарадку Нэсодэн, што непадалёк ад Осла, ненадоўга наведаў родны горад Менск.

Пасьля вяртаньня дадому ў інтэрвію нарвэскім СМІ Аляксандар сказаў, што часу было вельмі мала, каб атрымаць поўнае ўражаньне пра сытуацыю ў краіне. Дзеля дакладнага малюнку яму трэба “зноў наведаць Беларусь, прычым іншыя мясьціны, ня толькі Менск”. Аляксандар таксама сказаў, што яму б хацелася таксама ўбачыць і другі родны для яго беларускі горад — Віцебск. Там жывуць яго бабуля, сястра ды іншыя сваякі.

У размове са “Свабодай” папулярны нарвэскі тэлежурналіст і сябра сям’і Рыбака Мортэн Ентафт сказаў, што вітае падобныя сувязі Аляксандра з радзімай. Паводле ягоных слоў, дзякуючы гэтаму юнаму сьпеваку нарвэжцы і беларусы сталі больш цікавіцца адны аднымі. Мортэн Ентафт ня выключыў, што чарговая паездка Аляксандра ў Беларусь, яго выступ перад публікай, сярод якой будзе і прэзыдэнт краіны, можа выклікаць вялікія спрэчкі сярод мясцовых праваабаронцаў. Аднак, кажа ён, сям’я Рыбакоў мае ўласны досьвед і стаўленьне да такога пытаньня, як правы чалавека, і таму ведае, што ёй рабіць. Журналіст мяркуе, што неўзабаве ў Беларусь змогуць прыехаць ня толькі Аляксандар і яго маці Натальля, але і бацька сьпевака Ігар.

Гэтымі днямі Аляксандар удзельнічае ў шматлікіх канцэртах у Нарвэгіі ды іншых эўрапейскі краінах. Днямі ён выступаў у мястэчку на ўзьбярэжжы Паўночнага мора, дзе нарадзілася яго песьня “Казка”

Паводле нарвэскіх выданьняў, сёньня ў Нарвэгіі ня менш папулярныя і іншыя песьні ў яго выкананьні. Сярод іх і песьня Грэма Гулдмана “No Milk Today”. Як лічаць журналісты, дзякуючы Рыбаку, запісаная ўпершыню ў 1966 годзе кампазыцыя манчэстэрскай групы Herman’s Hermits стала сёньня хітом у Нарвэгіі. Пра тое, што “сёньня няма малака”, цяпер у гэтай краіне сьпяваюць вельмі многія.

“Кожны народ мае свае прычыны на тое, каб “запасьці” на няхітрыя словы Грэма Гулдмана “сёньня няма малака”, піша выданьне Аftenposten.

Пасьля таго як Аляксандар Рыбак запісаў кавэр-вэрсію гэтай кампазыцыі, нарвэжцы гучней загаварылі пра якасьць сучасных натуральных прадуктаў у Эўропе. Гучаць нараканьні, што вытворцы абястлушчваюць малочныя вырабы, што замест натуральных прадуктаў у крамах можна сустрэць іх соевыя заменьнікі. “Соевае малако! Які селянін раней мог бы дадумацца да такога і да розных іншых хімічных альтэрнатываў любімым натуральным напоям?” — абураюцца наведнікі інтэрнэт-форумаў нарвэскіх выданьняў.

Кампанія-вытворца малочных прадуктаў Tine стварыла спэцыяльны сайт зь відэаролікамі аднайменнай песьні ў выкананьні Аляксандра Рыбака ды іншых папулярных актораў, спартоўцаў, мадэляў, карацей, усіх, хто можа і любіць сьпяваць.

Апошнім часам зьявіліся і нарвэскія пераклады песьні. Пра беларускія, нягледзячы на актуальнасьць малочнай тэмы апошнім часам, пакуль не чуваць.

+

1)

No milk today, my love has gone away.
The bottle stands forlorn, a symbol of the dawn.
No milk today, it seems a common sight,
But people passing by don’t know the reason why.
How could they know just what this message means.
The end of all my hopes, the end of all my dreams.
How could they know a palace there had been,
behind the door where my love reigned as queen.

2)

No milk today, my love has gone away.
The bottle stands forlorn, a symbol of the dawn.
No milk today, it wasn’t always so
The company was gay, we turned night into day.
But all that’s left is a place dark and lonely
A terraced house in a mean street back of town
becomes a shrine when I think of you only
just two up two down.



No Milk Today у выкананьні манчэстэрскай групы Herman’s Hermits


Кавэр-вэрсія No Milk Today у выкананьні Аляксандра Рыбака.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG