Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У часе візыту ў Туркмэністан А. Лукашэнка правёў перамовы з дзейным кіраўніком краіны Г.Бэрдымухамэдавым і наведаў маўзалей былога прэзыдэнта – С.Ніязава.


З Бэрдымухамэдавым Лукашэнка дамовіўся аб удзеле Беларусі ў разьвіцьці вытворчай і сацыяльнай сфэры Туркмэністану. У прыватнасьці, Беларусь хоча пабудаваць у гэтай краіне цэмэнтны завод, дарогі, разьвіваць супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, машынабудаваньня, турызму.
Туркмэнскаму народу зь першым нацыянальным лідэрам пашанцавала


Пасьля афіцыйных перамоваў Лукашэнка накіраваўся у пасёлак Кіпчак, дзе знаходзіцца маўзалей былога прэзыдэнта Туркмэністану Сапармурата Ніязава. Лукашэнка ўсклаў вянок да маўзалея. А пазьней наведаў музэй Туркмэнбашы ў Ашгабаце, у якім адлюстраваны жыцьцёвы шлях Ніязава і ягоных родзічаў,-- перадае Інтэрфакс.

У музэі А.Лукашэнка пакінуў запіс: “Туркмэнскаму народу зь першым нацыянальным лідэрам пашанцавала... Мне пашчасьціла асабіста ведаць Сапармурата Атаевіча. Ён мяне, тады яшчэ маладога палітыка, шмат чаму навучыў...”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG