Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пра гэта паведаміў лідэр арганізацыі Юры Карэтнікаў.


“Правы альянс” зарэгістраваны адміністрацыяй Цэнтральнага раёну Менску як некамэрцыйная інфармацыйная ўстанова.

Яе мэты – пашырэньне патрыятычных ідэй, некамэрцыйная выдавецкая дзейнасьць, арганізацыя турызму, прапаганда нацыянальных ідэй і здаровага ладу жыцьця.

“Мы будзем займацца ўсім, чым займаліся, але цяпер ужо легальна. Бліжэйшым часам зьбіраемся адкрыць свае прадстаўніцтвы ў 25 гарадах”,-- зазначыў спадар Карэтнікаў.

У 2004 годзе Юры Карэтнікаў з аднадумцамі спрабаваў зарэгістраваць “Правы альянс” як грамадзкае аб'яднаньне. Але тады ўлады адмовілі, а самога Карэтнікава звольнілі з працы.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG