Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хведаруку забараняюць падаваць каманды па-беларуску


Салдату-апазыцыянэру Зьмітру Хведаруку пагражаюць крымінальнай справай за выкарыстаньне беларускай мовы ў камандах.


Пра магчымасьць крымінальнага перасьледу Хведарука яму заявіла камандаваньне вайсковай часткі. Яно абвінаваціла Зьмітра ў сыстэматычным парушэньні Статуту, якое нібыта выявілася ў выкарыстаньні ім беларускай мовы пад час выкананьня функцыяў днявальнага.

Хведарук даводзіць, што беларуская мова мае ў краіне статус дзяржаўнай і можа выкарыстоўвацца ў войску.

Пазыцыі бакоў у гэтай спрэчцы і рэакцыя на незвычайную сытуацыю Мінабароны, ТБМ, праваабаронцаў будуць прадстаўленыя на нашым сайце пазьней.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG