Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея чакае вяртаньня Беларусі ў АДКБ


Самті АДКБ. Масква, 14 чэрвеня

Самті АДКБ. Масква, 14 чэрвеня

Расея разьлічвае, што паўза з прыняцьцем Беларусьсю функцыяў старшыні АДКБ не зацягнецца, заявіў афіцыйны прадстаўнік расейскага МЗС Андрэй Несьцярэнка.


Пакуль жа гэтыя функцыі ў тэхнічным парадку выконвае Расея. Яна пераняла старшынства ад Армэніі пасьля таго як Аляксандар Лукашэнка 14 чэрвеня, у пік малочнай вайны, праігнараваў маскоўскі саміт АДКБ. Беларускі бок тады таксама назваў рашэньні саміту нелегітымнымі.

МЗС Расеі сёньня выступіў з заявай, у якой настойвае на легітымнасьці дакумэнтаў, падпісаных у часе саміту без удзелу Беларусі, і ў прыватнасьці наконт стварэньня Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня АДКБ. Расея не зьбіраецца адкладваць выкананьне гэтай дамовы, заявіў Андрэй Несьцярэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG