Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Так першы намесьнік міністра энэргетыкі Э.Таўпянец пракамэнтаваў прэтэнзіі “Газпрома” да Беларусі сплаціць $230 млн. запазычанасьці за газ за студзень-красавік.

Як паведамляе БЕЛТА, Э.Таўпянец заявіў, што плацяжы вядуцца ў поўным аб’ёме зыходзячы зь сярэднегадавой цаны $150 за тысячу кубамэтраў, як гэта і прадугледжана дамоўленасьцямі на вышэйшым узроўні.

На пытаньне, ці сапраўды “Газпром” мае намер выставіць пазоў аб пагашэньні запазычанасьці, Э.Таўпянец адказаў, што ў Міністэрства энэргетыкі ніякіх папераў не паступала, а болей пра сытуацыю маюць ведаць ў “Белтрансгазе”.

Генэральны дырэктар “Белтрасгазу” У.Маёраў пакуль устрымаўся ад камэнтараў і паведаміў, што будзе падрыхтавана спэцыяльнае паведамленьне для прэсы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG