Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ў паўфінале


Жаночая зборная Беларусі па баскетболе выйшла ў паўфінал чэмпіянату Эўропы, які праходзіць у Латвіі.


16 чэрвеня ў чвэрцьфінале падапечныя Анатоля Буяльскага ў авэртайме перамаглі каманду Славаччыны зь лікам 70:68 (24:15, 36:23, 48:42, 60:60, 70:68), паведамляе БелаПАН.

Беларускі лідзіравалі практычна на працягу ўсяго матчу. Розьніца ў ліку даходзіла да 13 ачкоў. Аднак у канцы чацьвёртай чвэрці, за пяць сэкунд да сірэны, славацкім спартсмэнкам удалося перавесьці гульню ў авэртайм і ў яго пачатку нават выйсьці наперад.

"Арэлі" працягваліся на працягу больш чым чатырох хвілін. За 21 сэкунду да фінальнай сірэны беларускі павялі 67:66, затым — 68:66. Яшчэ за шэсьць сэкунд да заканчэньня сустрэчы лік быў 69:66 на карысьць зборнай Беларусі. Канчатковы вынік — 70:68.
XS
SM
MD
LG