Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Газпром запатрабаваў ад ААТ “Белтрансгаз” пагасіць запазычанасьць у суме больш як 230 мільёнаў даляраў за пастаўлены ў студзені—красавіку газ, паведаміў агенцтву “Інтэрфакс-Захад” дарадца ў эканамічных пытаньнях пасольства Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі Андрэй Кузьняцоў.

Паводле ягоных слоў, “Газпром” накіраваў “Белтрансгазу” ліст з патрабаваньнем пагасіць запазычанасьць за пастаўкі газу ў студзені—красавіку. Сума запазычанасьці без уліку пэні й штрафаў за нявыбарку газу ў прадугледжаным аб’ёме складае крыху больш за 230 мільёнаў даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG