Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 тысячаў расейскіх вайскоўцаў прыедуць у Беларусь


У Беларусь прыбыла група расейскіх вайскоўцаў для падрыхтоўкі апэратыўна-стратэгічных вучэньняў “Захад-2009”.


Падрыхтоўка да вучэньняў ідзе паводле пляну, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.

Асноўным месцам правядзеньня вучэньняў стане Абуз-Лясноўскі палігон у Беларусі. Практычныя дзеяньні тут заплянаваныя на 30 верасьня 2009 году.

Паводле папярэдніх дадзеных, колькасьць асабовага складу, які возьме ўдзел у вучэньнях на тэрыторыі Беларусі, складзе каля 13 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку каля 5—6 тысяч з Расеі.

Для ўдзелу ў вучэньнях у Беларусь прыбудзе некалькі асобных вайсковых частак з Расеі. Таксама плянуецца прызваць на вайсковыя зборы каля 1,8 тысяч ваеннаабавязаных.

Усяго прадугледжваецца прыбыцьцё некалькіх органаў вайсковага ўпраўленьня армейскага зьвяна з падразьдзяленьнямі забесьпячэньня і да 4 мотастралковых і танкавых брыгад узброеных сілаў Расеі. Беларусь выставіць тры брыгады — дзьве мэханізаваныя і адну мабільную.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG