Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскву паехала легітымная дэлегацыя



Міністар сельскай гаспадаркі і хараваньня Сямён Шапіра і міністар аховы здароўя Васіль Жарко прыбылі ў Маскву для вырашэньня малочнай праблемы.

Пра гэта паведаміла БЕЛТА. З кім яны правядуць перамовы, не паведамляецца.

Учорашні (15 чэрвеня) раўнд перамоваў дазволіў сур’ёзна прасунуцца ў пытаньнях пастаўкі на расейскі рынак беларускай малочнай прадукцыі.... Аднак у зьвязку з публічнымі выказваньнямі афіцыйных асобаў Беларусі, а таксама камэнтарамі афіцыйных СМІ ў нас зьявіліся падставы сумнявацца ў кампэтэнтнасьці дэлегацыі, якая вядзе перамовы пра допуск на расейскі рынак беларускіх малочных прадуктаў”, - заявіў 16 чэрвеня галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка.

Ён дадаў, што перамовы прыпыненыя, пакуль ня будуць высьветленыя паўнамоцтвы беларускай дэлегацыі.

"Мы на пазытыўнай ноце завяршылі нашы кансультацыі, перамовы і падпісалі дамову, якая задавальняе абодва бакі", - сказала Скрыньнік у інтэрвію РИА Новости.

15 чэрвеня ў Маскву на перамовы з кіраўніцтвам “Роспотребнадзора” выправіліся прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных структураў, а таксама беларускія вытворцы малака. Беларускія міністэрствы і ведамствы спадзяваліся цягам тыдня вырашыць спрэчную сытуацыю з пастаўкамі малочнай прадукцыі ў Расею.

Цягам 6 і 9 чэрвеня на загад расейскага ведамства кантролю якасьці прадуктаў “Роспотребнадзор” забароненыя пастаўкі больш чым тысячы найменьняў малочнай прадукцыі зь Беларусі. Крок патлумачаны тым, што пры канцы 2008 году Расея ўвяла новы тэхнічны рэглямэнт на малако, у які беларуская прадукцыя ня ўпісваецца.

У паведамленьні на афіцыйным сайце "Роспортебнадзора" гаворыцца, што беларуская прадукцыя не адпавядае патрабаваньням тэхнічнага рэглямэнту, што становіць “непасрэдную пагрозу нанясеньня шкоды жыцьцю, здароўю грамадзянаў”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG