Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле расейскага боку, беларуска-расейскія малочныя перамовы завершаны. Нібыта дасягнутая дамоўленасьць, якая задавальняе абодва бакі.

Пра гэта заявіла міністар сельскай гаспадаркі Расеі Алена Скрыньнік.

"Мы на пазытыўнай ноце завяршылі нашы кансультацыі, перамовы і падпісалі дамову, якая задавальняе абодва бакі", - сказала Скрыньнік у інтэрвію РИА Ноости.

16 чэрвеня Кіраўнік “Роспотребнадзора” Генадзь Анішчанка не прыняў беларускую дэлегацыю на чале з намесьнікам міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Міхаілам Савельевым. Таму было прынятае рашэньне яе аклікаць у Менск.
Гэта было зьвязана з тым, што спадар Анішчанка выказаў сумнеў у кампэтэнцыі беларускай дэлегацыі.

Цягам 6 і 9 чэрвеня на загад расейскага ведамства кантролю якасьці прадуктаў “Роспотребнадзор” забароненыя пастаўкі больш чым тысячы найменьняў малочнай прадукцыі зь Беларусі. Крок патлумачаны тым, што пры канцы 2008 году Расея ўвяла новы тэхнічны рэглямэнт на малако, у які беларуская прадукцыя ня ўпісваецца.

У паведамленьні на афіцыйным сайце "Роспортебнадзора" гаворыцца, што беларуская прадукцыя не адпавядае патрабаваньням тэхнічнага рэглямэнту, што становіць “непасрэдную пагрозу нанясеньня шкоды жыцьцю, здароўю грамадзянаў”.
XS
SM
MD
LG