Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі ад 9-й гадзіны 17 чэрвеня ўводзіць узмоцнены рэжым кантролю за перамяшчэньнем грузаў на асноўных беларуска-расейскіх магістралях, паведамляе “Інтэрфакс”.

“У апаведанасьці з указаньнем кіраўніка дзяржавы мною аддадзенае распараджэньне з 9:00 заўтрашняга дня ўвесьці ўзмоцены рэжым кантролю за перамяшчэньнем грузаў на асноўных беларуска-расейскіх магістралях”, — заявіў журналістам у аўторак вечарам у Менску старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Аляксандар Шпілеўскі.

Паводле ягоных слоў, “гэтае рашэньне абгрунтаванае”, таму што ў звычайным рэжыме працы за 15 дзён гэтага месяца затрымана кантрафактных тавараў на 8 мільярдаў 620 мільёнаў рублёў“. Да ўсяго, паводле Шпілеўскага, “летась страцілі грузаў на калінінградзкім кірунку на 10 мільёнаў даляраў”

Увядзеньне Беларусьсю ўзмоцненага кантролю за перамяшчэньнем тавараў зьяўляецца сымэтрычным адказам на дзеяньні расейскага боку. Пра гэта заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Рады Бясьпекі Беларусі Юры Жадобін.

Як паведамляе агенцтва БЕЛТА, Жадобін сказаў, што гэтыя крокі будуць цалкам аналягічныя тым дзеяньням, якія ўжо на працягу многіх гадоў практыкуе расейскі бок. Паводле словаў Жадобіна, беларускі бок вымушаны са шкадаваньнем канстатаваць, што ніякіх зьменаў у падыходах расейскіх партнэраў да супрацоўніцтва ў апошнія дні такі і не адбылося.

“Адсутнічае ўсялякі канструктыўны падыход, накіраваны на ўзаемапрымальнае рашэньне. Пад надуманымі прычынамі працягвае наносіцца шкода нашай эканамічнай бясьпецы,” – цытуе БЕЛТА словы Ю.Жадобіна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG