Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна можа павялічыць імпарт беларускай малочнай прадукцыі адэкватна попыту насельніцтва.


“Паколькі Ўкраіна зьяўляецца краінай з рынкавай эканомікай – узровень і намэнклятура імпарту абумоўленыя попытам насельніцтва. І ў выпадку павелічэньня попыту з боку ўкраінцаў на беларускую малочную прадукцыю, натуральна будзе павялічаны і імпарт”, - заявіў агенцтву “Интерфакс-Запад” Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы.

“Пасьля таго, як Украіна далучылася да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі, яе рынкі сталі больш адкрытымі”, - дадаў дыплямат.

Ліхавы таксама зазначыў: “Высокая якасьць беларускай малочнай прадукцыі шырока вядомая і ва Ўкраіне”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG