Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малочная вайна можа скончыцца за некалькі тыдняў


Усе пытаньні ўрэгулююцца, заявіў прадстаўнік Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі.

“Цягам некалькіх тыдняў усё будзе ўрэгулявана і аформлена, гандаль будзе адноўлены”, - заявіў намесьнік кіраўніка Мінэканомразьвіцьця Андрэй Сьляпнёў.

“Беларускі бок – адзін з найбольш актыўных і зацікаўлены ў тым, каб усё адбылося. Мы таксама ў гэтым зацікаўленыя”, - цытуе Інтэрфакс словы Сьляпнёва.

“Я б ня зьвязваў нейкія адзінкавыя тэхнічныя пытаньні, якія зараз урэгулёўваюцца, з глябальным палітычным вэктарам. Сыходзім з таго, што будзе рухацца адпаведна нашым дамоўленасьцям”, - заявіў чыноўнік.
XS
SM
MD
LG