Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін: ”Хто як абзываецца, той так і называецца”


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

Сытуацыя з пастаўкамі беларускай малочнай прадукцыі абмяркоўвалася на пасяджэньні прэзыдыюму расейскага ўраду.


На паседжаньні віцэ-прэм'ер Сяргей Сабянін адзначыў, што афіцыйны Менск “залішне палітызуе дадзеныя пытаньні і робіць гранічна некарэктныя заявы, што ў цэлым ускладняе вядзеньне перамоваў”.

Паводле Пуціна, некарэктныя — гэта нядобра, але ня трэба крыўдзіцца.

“Крызіс, стомленасьць, стрэсы. Нам самім трэба быць акуратнейшымі ў выказваньнях. Нават калі мы лічым, што мы маем рацыю, нам трэба ведаць, што і дзе мы кажам. І выяўляць стрыманасьць. У звычайным жыцьці і палітыцы крыўдзіцца — гэта ня самае лепшае разьвіцьцё падзей. Ведаеце, я выхоўваўся на ленінградзкай вуліцы, і ў нас у двары ў такіх выпадках казалі: “Хто як абзываецца, той так і называецца”. А ў палітыцы наагул прынята кіравацца зусім іншымі меркаваньнямі. Тут трэба казаць пра інтарэсы нашых народаў, дзяржавы. А мы, як бы там ні было, зь Беларусьсю адзіная сям’я. У сям’і могуць адбывацца скандалы, звадкі, сваркі, але жыцьцё ідзе сваёй чарадой і трэба працаваць”.
XS
SM
MD
LG