Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня ў Маскве адбудуцца чарговыя беларуска-расейскія кансультацыі ў пытаньні вяртаньня беларускай малочнай прадукцыі ў Расею.


Кансультацыі пройдуць на ўзроўні экспэртаў.

Напярэдадні беларускі бок прадставіў Расеі агульны сьпіс малочнай прадукцыі, якая пастаўляецца ў Расею. Паводле кіраўніка "Россельхознадзор" Генадзя Анішчанкі, ніякіх паслабленьняў для беларускай малочнай прадукцыі ня будзе, яна вернецца ў расейскія крамы толькі пасьля выкананьня патрабаваньняў Расеі.

“Беларускаму боку трэба пачытаць расейскія законы і ўзяць для сябе за аксіёму , што яны зьяўляюцца законамі, а не фількінымі граматамі”.
XS
SM
MD
LG