Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: Падпісаныя дакумэнты нелегітымныя


Прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў пракамэнтаваў “Свабодзе” падпісаньне сябрамі АДКБ дакумэнтаў ў Маскве.

Ён заявіў:

“У сувязі з падпісаньнем шэрагу дакумэнтаў на сустрэчы дзяржаў-сяброў АДКБ у Маскве мы вымушаныя яшчэ раз акцэнтаваць увагу на тое, што адным з ключавых прынцыпаў АДКБ зьяўляецца прынцып кансэнсусу. Менавіта гэты прынцып гарантуе на практыцы бездакорны ўлік меркаваньняў усіх без выключэньня сяброў арганізацыі.

Статут АДКБ таксама ўтрымлівае на гэты конт абсалютна недвухсэнсоўныя палажэньні, якія прама гавораць аб тым, што ўсе рашэньні арганізацыі, акрамя працэдурных, прымаюцца кансэнсусам. Таму мы з павагай успрымаем падпісаныя сябрамі АДКБ падчас маскоўскага саміту дакумэнты.

Адначасова беларускі бок мяркуе, што яны па сваёй юрыдычнай прыродзе зьяўляюцца дакумэнтамі групы дзяржаў і ня маюць статусу і сілы рашэньня АДКБ. Падпісаныя дакумэнты набудуць легітымны статус рашэньняў АДКБ толькі пасьля выказваньня згоды зь імі Рэспублікі Беларусь.

Адмысловая нота беларускага боку па гэтым пытаньні была накіравана дзяржавам –сябрам АДКБ і таксама ў сакратарыят арганізацыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG