Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь адмаўляецца падпісваць дакумэнты аб Калектыўных сілах апэратыўнага рэагаваньня АДКБ, пакуль ня будзе спыненая “малочная вайна”.

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў сёньня мусіў пераняць старшынства ў Радзе міністраў замежных спраў АДКБ. Але ён на паседжаньне не зьявіўся.

Да журналістаў пасьля паседжаньня замест Мартынава выйшаў ягоны расейскі калега Сяргей Лаўроў. Ён заявіў, што няўдзел Беларусі ня служыць перашкодай для распрацоўкі і падпісаньня тых дакумэнтаў, якія былі заплянаваныя на сёньня.

“Лічу, што мы папрацавалі няблага і нашае сёньняшняе паседжаньне падкрэсьліла і паказала, што дух саюзьніцтва, узаемнай павагі дазваляе нам рухацца наперад нават па ня вельмі простым пытаньням”.

У прыватнасьці, міністры падрыхтавалі да падпісаньня прэзыдэнтамі пакет дакумэнтаў аб стварэньні Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня АДКБ. Прэзыдэнты павінны сабрацца каля 14-й гадзіны па маскоўскім часе ў Крамлі. А. Лукашэнкі сярод іх ня будзе.

Беларусь не зьбіраецца падпісваць гэтыя дакумэнты, “пакуль комплекснасьць бясьпекі на прасторах АДКБ ня будзе адноўленая”, -- заявіў сёньня прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў. Гэта значыць, пакуль ня будзе спыненая дыкрымінацыя беларускіх таваравытворцаў у Расеі.

У АДКБ апрача Беларусі ўваходзяць Арменія, Казахстан, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан і Ўзбэкістан.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG