Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў вярнуць кантроль на расейскай мяжы


“Кіраўнік беларускай дзяржавы даручыў Дзяржаўнаму мытнаму камітэту й Дзяржаўнаму памежнаму камітэту ўнесьці прапановы па ўвядзеньні мытнага й памежнага афармленьня на беларуска-расейскай мяжы па аналёгіі з тым, як гэтае афармленьне робіць цяпер расейскі бок”, — паведаміла агенцтву Інтэрфакс-Захад крыніца ў адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.

Начальнік прэс-службы Дзяржкамітэту Аляксандар Цішчанка паведаміў агенцтву, што гэткае рашэньне цяпер прапрацоўваецца:

“З улікам рэаліяў сёньняшняга дня, няпэўнасьці ў галіне эканамічнай палітыкі між нашымі краінамі, стаіць пытаньне пра прапрацоўку рашэньня па ўвядзеньні элемэнтаў памежнага й мытнага кантролю на мяжы з Расейскай Фэдэрацыяй”.

“З боку Расеі элемэнты памежнага кантролю прысутнічалі, а з нашага боку не”, — дадаў ён.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG